Ад ніў прыдзвінскіх

Ад ніў прыдзвінскіх

Віцебшчына паэтычная

У зборнік увайшлі творы літаратараў Віцебшчыны — сяброў абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама тых, хто не мае такога статусу, але шмат і плённа працуе ў паэзіі. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Прыдасца асобам, якія цікавяцца літаратурнымі і культурнымі набыткамі рэгіёна, беларускай паэзіяй наогул. Болей »


Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a B...

У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »


Дрозд Сяргей, Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства

Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабраці...

Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі XIX- пачатку XX стагоддзяў

Дрозд Сяргей

Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны на Беларусі. Аналізуюцца вобразна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці паэзіі, драматургіі, прозы тых аутараў, творчасць якіх так ці інак... Болей »


Абдзіраловіч Ігнат, Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Даследзіны беларускага сьветапогляду

Абдзіраловіч Ігнат

Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »


Кавалюк Аўгіння, Адклікаюцца рэхам гады

Адклікаюцца рэхам гады

Вершы

Кавалюк Аўгіння

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавал... Болей »


Пракаповіч Ігар, Адкуль паходзяць назвы

Адкуль паходзяць назвы

Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна

Пракаповіч Ігар

Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца "Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны", у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі... Болей »


Брэжнеў Л. І., Адраджэнне

Адраджэнне

Брэжнеў Л. І.

"З году ў год узрастаюць размах нашых планаў, масштабнасць і складанасць праблем, і вырашаць іх прыходзіцца на новым узроўні, па-новаму. Але пры гэтым неабходна ўлічваць багацейшую практыку будаўніцтва сацыялізму, гістарычны вопыт партыі і народных мас." Болей »


Адраджэнне

Адраджэнне

Гістарычны альманах

Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »


Шах Соф'я Мікалаеўна, Адухаўленне

Адухаўленне

вянок вянкоў санетаў

Шах Соф'я Мікалаеўна

Вянок вянкоў санетаў Соф'і Шах аматары беларускай паэзіі, без сумніву, сустрэнуць з прыхільнасцю. Паэтэса здолела ў строгую класічную форму ўліць жывое пачуццё, выказаць свае запаветныя думкі, уласны гюзірк на свет. Болей »


Міхно Уладзімір, Азартныя гульні

Азартныя гульні

Аповесць

Міхно Уладзімір

Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю годнасць, не зламацца пад націскам "дзядоў". За час службы юнакі становяцца мужчынамі, набываюць тыя духоўныя і маральныя якасці, без якіх... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168]   Наступная   Апошняя