![]() |
![]() |
ПАРЫЖ. Такой прыгожай назвай да пядаўняга часу вітала колішняе заможнае паселішча сваіх жыхароў і гасцей Пастаўскага ІІаазер’я. Першапачатковая назва - Парыжжа. Згодна з легендай, так называлася да 1812 г., калі тутэйшыя мясціны ўбачыў Напалеон і, зачараваны краявідамі, перахрысціў яго на французскі лад, вымавіўшы; "Тут прыгожа, як у парках Парыжа". (фрагмент) Болей »
Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для ... Болей »
"Аўтар не прэтэндуе, каб ягоная праца разглядалася як навуковае дасьледаваньне ці ўсыстэматызаваны турыстычны даведнік. Гэта позірк старога беларуса-віленчука, карэннага жыхара Вільні на бясконца любы яму родны горад." Л. Луцкевіч Болей »
Гэта даволі значны празаічны твор Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862) адносіцца да жанра падарожных нарысаў. Апісваючы гістарычны падзеі ў некаторых гарадах і мястечках Беларусі, аўтар узнаўляе карціну далёкага мінулага тутэйшай зямлі. Болей »
Наш краявід бязьлюдны, першабытны, дзікі й неўтаймаваны. Існуе сам для сябе ў неабсяжнасьці сваей прасторы, у выразным скульптурным рэльефу сваёй паверхні, атулены ляснымі абшарамі й гушчарамі. Ён лучыць неабдымную вялізарнасьць, самотную цішу і ўнутраную задумённасьць, стыхію й вечнасьць, Мае сваю невымерную, самагодную моц, перад якой чалавек і справы чалавечыя ёсьць мізэрным дадаткам, які губляецца, як пыл. у ягонай вялікасьці й праз... Болей »
У зборнік увайшлі п’есы драматургаў, без якіх немагчыма сёння ўявіць не толькі польскі, але і сусветны тэатр XX ст.: С. I. Віткевіча, В. Гамбровіча, Т. Ружэвіча, С. Мрожака. Болей »
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »
Новы твор народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава - этап нашага духоўнага дарослення, нацыянальнага самаўсведомлення, маральнага самаўдасканалення. Сваёй творчасцю Быкаў чарговы раз ратуе нас ад сённяшняга прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме. Болей »