be

Каталёг БГТ

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй

Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна... Болей »

Ад Магніта-Балабуя да Готланда

Ад Магніта-Балабуя да Готланда

Старонкі з дзённіка і не толькі...
Мара Алесь

Новую кнігу мастака Алеся Maры (Аляксея Марачкіна), знанага і як паэта, склалі дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, развагі пра жыццё і творчасць, якія мяжуюць з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў горадзе Вісбы, на шведскай выспе пасярод Балтыкі. Арганічнай часткай яе сталіся графічныя творы. Гэтае літаратурна-мастацкае... Болей »

Ад родных ніў
pdf

Ад родных ніў

Вершы
Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942... Болей »

Ад Смаленску да Вільні

Ад Смаленску да Вільні

Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)
Бабятынскі Конрад

Конрад Бабятынскі — выпускнік Гістарычнага інстытуту Варшаўскага ўніверсітэту (2001); кандыдат гістарычных навук (2006). Зь лістапада 2006 — дацэнт аддзялення мадэрнай гісторыі Гістарычнага інстытуту Варшаўскага універсітэту. Аўтар кніг «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Pэчы Паспалітай з Масквой 1654-1655»... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры
pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »

Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства

Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства

Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі XIX- пачатку XX стагоддзяў
Дрозд Сяргей

Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны... Болей »

Адам Станкевіч
pdf

Адам Станкевіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці... Болей »

Адваротны слоўнік беларускай мовы

Адваротны слоўнік беларускай мовы


Вардамацкі Л. М., Несцяровіч В. I.

У слоўніку каля 14 000 слоў. Размяшчаюцца яны ў алфавітным парадку канцавых літар. Таму тут групуюцца словы з аднолькавымі канцавымі граматычнымі і фанетычнымі элементамі. Гэта дае магчымасць слоўніку служыць крыніцай інфармацыі аб розных заканамернасцях беларускай мовы.... Болей »

Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Даследзіны беларускага сьветапогляду
Абдзіраловіч Ігнат

Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org