- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь — буйнейшы ў нашай краіне збор старажыт-набеларускага, рускага, замежнага і сучаснага беларускага мастацтва. У 2004 годзе спаўняецца 65 гадоў з дня яго заснавання: 24 студзеня 1939 года пастановай Савета Народных Камісараў БССР у г. Мінску была арганізавана Дзяржаўная карцінная галерэя. Кароткі даваенны перыяд работы Галерэі звязаны з актыўнай дзейнасцю яе першага дырэктара, мастака-кераміста М. П. Міхалапа (1886-1979).