- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Будзьма беларусамі!” - культурніцкая кампанія, заснаваная ў 2008 годзе шэрагам грамадскіх аб’яднанняў Беларусі пад каардынатарствам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Вось ужо 7 гадоў як кампанія ладзіць па ўсёй Беларусі рознага кшталту мерапрыемствы і камунікацыйныя кампаніі дзеля папулярызацыі беларускай культуры, мовы і гісторыі, заахвочвае людзей звярнуцца да іх як да асновы нацыянальнай ідэнтычнасці, без чаго не можа існаваць ніводны народ. Асаблівую ўвагу кампанія надае адкрытым дыскусіям на важныя культурніцкія тэмы. Чаму і навошта? Можа ўзнікнуць пытанне: няўжо і так недастаткова канцэртаў, выставаў, фестываляў, лекцый і літаратурных імпрэзаў ладзіцца ў Беларусі? (Уступнае слова каардынатараў кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніны Шыдлоўскай і Алены Макоўскай, фрагмент)