![]() |
![]() |
«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Болей »
Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і... Болей »
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпел... Болей »
У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія ца-рызм ажыццяўляў увесь комплекс мерапрыемстваў рэпрэсіўнага характару. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны. Болей »
Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў. Паказаны магчымасці ўвасаблення народных традыцый у сучаснай архітэктуры. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчын... Болей »
Не знаю. Нічога не ведаю. Сядзім сабе, Абедаем. Насупраць — Вочы ў вочы, Мой лёс і я. А побач, Від ствараючы Бясспрэчнай раўнадушнасці, Хаваючыся, Каб бачылі, Час Аднастайна крочыць. То косіцца, То крывіцца, Даносчыкам прыглянецца, То ласкавым прыкінецца. (...) Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка. Юнацкія марьі, першае нясмелае каханне, цяжкія выпрабаванні Айчыннай вайны — вось тэмы, якія хвалююць Івана Навуменку. Болей »
* "Трохвярстоўка". Пухавічы і ваколіцы * Альфред Брем (1829-1884) * Краязнаўчыя арганізацыі БССР * Герасимов И., Первопроходцы * Гудовіч Плат., Што там, за Цітаўкаю? * Зямчонак І., Сямашкі і герб "Лебедзь" * Казлоў Л., Паўночная вайна на Беларусі * Карлюкевіч А., "Слуцкі вопыт" Анатоля Жука * Лабынцаў Ю., Полацкі летапіс айцоў-езуітаў * Сабодаш А., Иноходец * Саевіч Хведар, Пушчанскія ля... Болей »
Дадзенае выданне знаёміць шырокага чытача з айчыннымі цудадзейнымі іконамі Прасвятой Троіцы, Збаўцы Хрыста, Божай Маці, сабораў святых, яўленымі для падтрымкі нацыі на працягу ўсёй гісторыі існавання не толькі на спрадвечных беларускіх землях, але і ў этнічнароднасных тэрыторыях. Варта згадаць, што ў эпоху Сярэднявечча менавіта праз духоўную дзейнасць, прысвечаную Божай Маці і Яе звыш 500 цудадзейным святыням, старабеларускую пісьменнас... Болей »
Гэта нарыс пра паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім у пэўным рэгіёне. З такіх падрабязных летапісаў паўстае агульная карціна тых падзей у краі. Хто і чаму ўзяў у рукі косы і стрэльбы на Вілейшчыне? Хто і для чаго падтрымліваў паўстанцаў? Якую памяць пра сябе пакінулі каліноўцы? Пра гэта і расказваюць аўтары. У кнізе пералічаны помнікі паўстанцам на Вілейшчыне: адны засталіся з тых часоў, другія паўсталі ў наш час, а трэція захаваліс... Болей »