- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кэмбрыджа дыстанцыруецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс, як на з'яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцей да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе. Аўтар разглядае праявы Рэнесансу ў мастацтве, літаратуры і музыцы, пачынаючы з яго вытокаў і завяршаючы XVII ст., калі моцны рух распаўся на нязначныя плыні. Будучы адрасаванаю як для студэнтаў, так і для іх настаўнікаў, кніга Пітэра Бэрка з'яўляецца захапляльнымі ўводзінамі ў свет Рэнесансу і падштурхоўвае навучэнца да набыцця новых ведаў па гэтай тэме.