- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад прапрадзеда Васіля нашай сямейнай Спадчыны пачатак. Непахісны змагар за волю і праўду, удзельнік паўстання 1831 года, ён ледзь не паплаціўся жыццём за беларускую ідэю. Але быў памілаваны, пазбаўлены дваранства і сасланы на Старадарожчыну. Высылка не змяніла ягонага характару, да канца жыцця ён працягваў марыць пра вольную Бацькаўшчыну. Не зразумелы да канца мясцовымі беларусамі, прапрадзед Васіль быў Белым для іх. Ад Васіля Белага і атрымаў мой тата, Анатоль Белы, свой моцны характар, любоў да Беларусі, непахіснасць духу, а яшчэ некалькі старажытных манет з выявай неўміручага герба Пагоні. Менавата на гэтыя манеты набыў тата ў сярэдзіне 1970-х некалькі мастацкіх твораў для сваёй будучай калекцыі. I першым сярод іх быў партрэт майго дзеда Яўхіма, нашчадка славутага Васіля.