- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паколькі я нярускі, дазвольце пабыць гранічна шчыраму ў прад-мове. Чалавеку цяжка з гісторыяй. Яна вымяраецца іншымі маштабамі, чым біялагічнае жыццё. Адсюль многа неразумення. Гэта мне дакладна стала бачна ў маіх даследаваннях брэсцкіх, беларускіх падзямелляў і ў рэакцыі людзей на іх, а таксама ў гісторыі асабістага стаўлення, станаўлення, — можна сказаць, сталення. Тэма гэтая не цікавіла мяне якіх 35 гадоў таму назад, калі працаваў у старажытным Мсціславе Магілёўскай вобласці. Часы былі савецкія, за кожнага ўсё вырашала партыя, таму рэйтынгава з Мсціслава запомніліся забіты з вуглавога левай нагой гол у футболе і гол у “дзявятку”спосабам “наўздагон шайбе” у хакеі. Шайбу, — усё чын чынаром, пры штатнай браме, брамніку з лавушкай, у страшнай масцы, — атрымалася так удала падправіць на “каробцы” ў двары інтэрната глухіх, а ён месціўся акурат у тым манастыры, пра які казалі, што ад яго ідзе ўглыб горада, да групы храмаў ход вышынёй у каня з вершнікам. (Ад аўтара, фрагмент)