- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 20 студзеня па 25 красавіка 2009 года ў Польшчы ўпершыню адбыўся дзіцячы конкурс „Пазнай Беларусь”, які быў арганізаваны Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Конкурс праходзіў пад ганаровым патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча В. А. Гайсёнка і Архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якава. На конкурс было даслана звыш ста творчых работ (фотаздымкі, сачыненні, вершы, малюнкі) з Беластока, Гайнаўкі, Бельска Падляскага, Нараўкі, Гарадка, Міхалова, Дубіноў, Навасадаў. Арганізацыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх арганізацый і навучальных устаноў Польшчы, вылучыў пераможцаў і лаўрэатаў у дзевяці намінацыях. (фрагмент)