- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Інстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю літаратурных ландшафтаў, беларуска-моўнага і нямецкамоўнага, сучаснага і гістарычнага. Ужо на працягу амаль двух гадоў Кавярня рэгулярна запрашае ў прастору, дзе сустракаюцца людзі і мовы. Як бы нам ні хацелася сцвердзіць роўнасць і раўназначнасць абедзьвюх літаратур у свядомасці і чытачоў, і аўтараў, нешта ўсё ж замінае. А менавіта: узровень вядомасці, цалкам незбалансаваны, у першую чаргу, у дачыненні да гісторыі літаратуры: ледзь не кожны беларус назаве хоць аднаго класіка нямецкай літаратуры, а калі запытацца ў немцаў пра класікаў беларускіх... (Уступ, Ірына Герасімовіч, фрагмент)