- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для свабоднага і годнага разьвіцьця асобы, а таксама адказнасьць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананьне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасьці са здольнасьцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забесьпячэньне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасьці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў.