- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усяго 30—40 хвілін язды ад Мінска — і вы трапляеце ў горад з вялікай гісторыяй — старажытнае Заслаўе. Яго храмы бялюткімі, стромкімі вежамі прыкметныя здаля. Яны хораша ўпісаліся ва ўзгоркавы ландшафт, які ўтрымлівае бачныя і нябачныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Іх назапасілася нямала болей як за тысячу годоў. Заслаўе ўваходзіць у лік дзесяці самых старых старажытных гарадоў Беларусі, сярод якіх ён чацвёрты пасля Полацка, Віцебска і Турава. Гучанне назваў гэтых гарадоў ахунае нас у таямніцы глыбокай гісторыі, з нетраў якой асацыятыўна паўстаюць вобразы пачынальнікаў гісторыі Беларусі — Рагвалода, Тура, Рагнеды, Ізяслава, Брачыслава, Усяслава... Слава, слава, слава — адгукаецца рэхам у нашай свядомасці. (фрагмент)