![]() |
![]() |
Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў трох тамах — першае найбольш поўнае выданне, пры-свечанае адлюстраванню і ўсведамленню гіста-рычнага мінулага нашай краіны. Ідэя стварэння Атласа з'явілася не раптоўна. Шматлікія напрацоўкі былі назапашаны бела-рускімі гісторыкамі ў працэсе работы над гіста-рычным раздзелам „Нацыянальнага атласа Беларусі" (выдадзены ў 2002 г.), гістарычнымі картамі для шасцітомнай „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", шэра... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, ... Болей »
Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная... Болей »
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »
Аўтар расказвае пра таленавітых землякоў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у скарбніцу навукі, асветы, мастацтва — I. Дамейку, Б. Кіта, П. Конюха, А. Карповіча, В. Рамановіча. Выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Карэліцкага краязнаўчага музея 3ямля і людзі. Болей »
Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расс... Болей »
12-14 лістапада 2010 г. у Інстытуце грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага адбылася трэцяя канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. Канферэнцыі на беларускую тэматыку праводзяцца тут ад 2006 года і з кожным разам збіраюць усё больш замежных навукоўцаў, а таксама беларускіх аналітыкаў і актывістаў, даюць ім платформу для дыскусіі пра еўрапейскае мінулае, цяперашні дзень і будучыню Беларусі. Апошняя з гэтых канф... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца ўпершынію, адначасова ўводзяцца тры новыя раздзелы: "3 друкаваных крыніц", у якім назапашваюцца матэрыялы, прысвечаныя праблемам... Болей »