- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра жыццё і творчасць генія беларускай літаратуры Янкі Купалы напісана шмат, а пра смерць канкрэтна нічога. Аўтар з нечаканага боку зазірнуў за сцяну тайны гібелі першага народнага паэта. Адкуль, што, як уведалася аўтару - сакрэт пісьменніка. Аднак логіка яго доказаў сур'ёзная, праўдападобная. Прымусіць многіх задумацца. Чытача прыцягнуць глыбокія філасофскія разважанні, гістарычная дакументальная фактура, зачастую малавядомая. Дапамагаюць аўтару праўдзівіць, па-новаму ўзірацца ў тагачасныя падзеі на Беларусі не толькі адвага пісьменніка, а і празорная інтуіцыя доктара народнай медыцыны, шматгадовая рэдакцыйная і даследчыцкая праца. Для масавага чытача.