- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1972 г. у культурным жыцці рэспублікі, развіцці нашага мастацтвазнаўства адбылася прыметная падзея: у кнігарнях з’явіўся альбом «Гравюры Францыска Скарыны». Выпушчаны тыражом 5000 экземпляраў, ён досыць хутка разышоўся, стаў бібліяграфічнай рэдкасцю. Дзякуючы выданню ў навуковы ўжытак быў уведзены унікальны выяўленчы матэрыял, пераацаніць які немагчыма: мастацтвазнаўцы, мастакі, усе, хто цікавіцца роднай культурай, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з загадкавай выяўленчай спадчынай вялікага беларускага першадрукара-асветніка і вучонага-гуманіста Францыска Скарыны, з ілюстрацыямі і арнаментыкай ягонай Бібліі (1517—1519), «Малой падарожнай кні-жкі» (1522) і Апостала (1525). Альбом не маглі пакінуць без увагі гісторыкі мастацтва, у прыватнасці ксілаграфіі, даследчыкі старажытнага дойлідства, касцюма, нават будаўнічай тэхнікі і важнай справы. (Прадмова, фрагмент)