- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934) - адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай навукі. Ен быў таксама даследчыкам этнаграфіі. фальклору. літаратуры Беларусі. У сярэдзіне 20-х гадоў ён падрыхтаваў да друку «Гісторыю Беларусі», якую пільныя цэнзары палічылі ідэалагічна шкоднай і не выпусцілі ў свет, а яе аўтар мусіў з'ехаць з Беларусі. Але ж даўно вядома, што напісанае застаецца. Цудам ацалеў і рукапіс «Гісторыі Беларусі», ён быў схаваны ад народа за шчыльнымі дзвярамі архіва КПБ-КПСС. Створанае амаль 70 гадоў назад гэтае капітальнае даследаванне будзе незаменным дапаможнікам для настаўнікаў і студэнтаў. навукоўцаў і краязнаўцаў, усіх, хто вывучае гісторыю Беларусі.