- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г. негатыўна паўплывала на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусь. Амаль на дваццацігоддзе беларускі народ аказаўся падзеленым на дзве часткі, якія жылі ў розных палітычных, сацыяльных і эканамічных умовах. Тэрыторыя Заходняй Беларусі, далучаная згодна з мірным дагаворам да Польшчы, стала арэнай барацьбы розных беларускіх палітычных груп за нацыянальнае самавызначэнне і аб’яднанне падзеленага народа. Беларускія грамадска-палітычныя дзеячы Заходняй Беларусі працягвалі ў міжваенны перыяд весці дыскусіі наконт формаў нацыянальнай дзяржаўнасці і яе геапалітычных арыенціраў.