- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У калектыву супрацоўнікаў аддзела гісторыі ХХ ст. Інстытута гісторыі Літвы ў 1990-я гг. выспела думка ініцыяваць больш поўнае даследаванне тэматыкі літоўска-беларускіх дзяржаўных дачыненняў у першай палове XX ст. Вынікам гэтай задумы стала доктарская дысертацыя па гуманітарных навуках аўтара гэтых радкоў пад назвай “Беларускі фактар у фармаванні тэрыторыі літоўскай дзяржавы: этнапалітычны, палітычны, геапалітычны аспекты (1915—1923 гг.)”. Дысертацыя была абароненая ў Вільні ў 2001 г. Па сутнасці, яе можна ацаніць як спробу паглядзець на літоўска-беларускія палітычныя дачыненні праз прызму праблемы фармавання тэрыторыі сучаснай літоўскай дзяржавы. На аснове дысертацыі ў 2003 г. была выдадзеная манаграфія, якая цяпер у перакладзе на беларускую мову прапануецца беларускаму чытачу. (Гімжаўскас Эдмундас, са “Слова да беларускага чытача”)