be
pdf

Каталіцкі веснік 6 (147) 2023

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: “Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І такая працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, чалавек па сваёй натуры рэлігійны. І ён прыносіць пэўную ахвяру ў імя Бога. І гэтай ахвярай павінна быць нашае жыццё. Жыць па-божаму, паступаць па-божаму, быць Божым чалавекам. Гэта працэсія з’яўляецца праслаўленнем Бога. Шлях, якім мы пройдзем, будзе вобразам нашага шляху з Богам. І самае галоўнае, каб гэта было не толькі сімвалічна, але і каб мы імкнуліся жыць з Богам у сэрцы!” Па традыцыі працэсія мела чатыры прыпынкі. Чатыры алтары, якія падрыхтавалі вернікі з адпаведных парафій. Каля кожнага алтара гучалі ўрыўкі з Евангелля. Затым біскуп усіх бласлаўляў Найсвяцейшым Сакрамантам. Удзельнікі працэсіі праз спевы і малітвы праслаўлялі моц і непераможнасць Бога. Напрыканцы ўрачыстасці пастыр дыяцэзіі выказаў вялікую ўдзячнасць, перадусім Пану Богу, усім удзельнікам працэсіі: святарам, сёстрам законным, хору, дзецям, якія так прыгожа і старанна ўпрыгожвалі шлях Езусу. Падзяка гучала таксама і для ўсіх, хто прычыніўся да арганізацыі свята: дарожна-патрульнай службе, медыцынскім работнікам, супрацоўнікам радыё, бо дзякуючы ім горад мог пачуць Слова Божае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2023-06
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org