- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштафа Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі блаславілі ружанцы і распачалася малітва Хвалебнымі таямніцамі святога Ружанца, падчас якіх дзеці разам прамаўлялі і спявалі самыя вядомыя хрысціянскія малітвы. Распачалі маленькія вернікі, сабраныя ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску разам з прысутнымі арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам і Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім. Эстафету ад іх пераняў Магілёў. Трэцюю таямніцу спявалі дзеці, сабраныя ў Браславе разам са сваім Ардынарыем і Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам. Таямніцу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вялі маленькія вернікі з Гомеля. Пятую хвалебную таямніцу разважалі ўдзельнікі з Гродна, якія маліліся разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. З заключным словам да ўсіх звярнуўся біскуп Алег Буткевіч: “Гэтая малітва, якая плыла з мільёнаў шчырых сэрц дзяцей, напэўна будзе той моцай, якая з’яднае для сучаснага свету, для нашай краіны, для кожнага чалавека так патрэбны сёння супакой. Веру моцна, што гэтак станецца”.