- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў пісаць вершы аказыйна", што "ёсьць гэта не паэтычныя вершы, а выказаныя думкі ў вершаванай форме", - чытач знойдзе на старонках кнігі шмат жывога пачуцьця, трапных вобразаў, глыбокіх разважаньняў. Усё гэта, безумоўна, сьведчыць пра паэтычныя здольнасьці нашага земляка, жыхара туманнага Альбіёну...