Вампілаў Аляксандр, Мінулым летам у Чулімску

Мінулым летам у Чулімску

Драма ў двух дзеях

Вампілаў Аляксандр

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Перакладчык: Бутэвіч Анатоль

Катэгорыя: Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзея першая. Раніца. Летняя р аніца ў таежным райцэнтры. Стары драўляны дом з высокім ганкам, верандай і мезанінам. За домам высокая адзінок ая бяроза, далей бачыцца сопка, унізе пакрытая ельнікам, вышэй – сасной і лістоўніцай. Не веранду дома выходзяць тры акны і дзверы, на якіх прыбіта шыльда “Чайная”. Перад мезанінам невялікі балкончык, дзверы на яго крыху прачынены, унізе вокны закрытыя аканіцамі. На адной з ак аніц вісіць паперка, відаць, распар адак працы чайной. Т ут жа, на верандзе, стаіць некалькі новых металічных сталоў і крэсл аў. Злева ад дома – весніцы і лаўка, а далей высокія вароты. За варотамі пачынаецца і вядзе ўгару да дзвярэй мезаніна лесвіца з парэнчамі. На карнізах, аконных налічніках, аканіцах, варотах – усюды ажурная разьба. Напаўзбітая, абшарпаная, пачарнелая ад часу, разьба гэтая ўсё яшчэ надае дому багаты выгляд.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле