Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Пераклады

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…
Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст.
Бразгуноў Алесь, укладанне, расчытанне, пераклад з старабеларускай, прадмова, каментар

Вандроўныя сюжэты гістарычнай белетрыстыкі і рыцарскага рамана XV–XVII стагоддзяў не маглі не заблукаць з Заходняй Еўропы і на Беларусь. Тут на іх аснове былі створаны беларускія варыянты шырокавядомых твораў, якімі зачытвалася ўсё тагачаснае адукаванае грамадства. Сорак сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Націснуць, каб павялічыць...
У чаканьні Гадо
Бэкет Сэмюэл

13 красавіка 2006 году споўнілася 100 год з дня нараджэньня найвялікшага генія тэатра абсурду – Сэмюэля Бэкета. Нажаль для Беларусі ягонае імя і творчасьць надалей застаюцца неадкрытымі. Сёлета, у адрозьненьні ад іншых краінаў Эўропы, у Беларусі не гучаць чытаньні Бэкетавых твораў, не выстаўляюцца ягоныя п’есы, не паказваюцца запісы легендарных пастановак ягоных дзеятвораў. Усё гэта нагадвае савецкі час, калі нават узгадваньне гэтага імя было забаронена. С[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Bellum Prutenum / Пруская вайна
На лацінскай і беларускай мовах
Visliciensis Joannis / Вісліцкі Ян

Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю збору твораў беларускага лацінамоўнага паэта XVI ст. Яна Вісліцкага. Тэксты друкуюцца паралельна: на лацінскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на філолагаў-класікаў, вучоных-медыявістаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй літаратуры і культуры нашай Айчыны.

Націснуць, каб павялічыць...
Там і тут Tam i tu
Дварэцкі Мікола (Базылюк) Dworzecki Mikołaj (Bazyluk Mikoła)

Mikołaj Dworzecki (Dwarecki) (1903 - 19Ś8) był utalentowanym białoruskim poetą. Od 1918 r. pisał wiersze w języku rosyjskim, od 1921 r. publikował w języku białoruskim, od 1947 r. mieszkał w Polsce nad Zalewem Wiślanym - w Laszce, od 1959 r. - w Sztutowie, od 1985 r. w Rumi i w Lęborku2.

Націснуць, каб павялічыць...
Лістоўе Listowie
Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікод-ная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях ра-дасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чыр-ванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хара-ством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць.

Націснуць, каб павялічыць...
Манахі Афонскай Гары аб Праваслаўнай Духоўнасці

У манаскіх абшчынах Святой Гары Афон на першым месцы ставіцца цнота паслушэнства, або інакш духовая роднасць свайму духоваму айцу, старцу. Пад яго настаўленнямі адбываецца ўзрастанне маладога манаха і яго дасканаленне ў хрысціянскіх дабрадзейнасцях. Афонскі манах даручэнне свайго старца ўспрымае як праяўленне волі Самога Хрыста. 3 вашага дазволу я гднясу гэтыя разважанні да мае марнай істоты. Па волі Божай я ўжо некалькі гадоў знаходжуся на Святой Гары Аф[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Belarus – towards a United Europe
Maszkiewicz Mariusz, red.

Гэта зборнік аналітычных артыкулаў пад агульнай рэдакцыяй вядомага польскага дыпламата, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, які напісаў уводзіны да кнігі, пазначыўшы, што збор артыкулаў мае мэтай паглыбіць разуменне сітуацыі у Беларусі, а таксама паспрыяць інтэлектуальным і арганізацыйным высілкам беларускіх і заходнееўрапейскіх экспертаў на шляху да адзінай Еўропы. У кнізе, выдадзенай на ангельскай і польскай мовах, асветлены розныя ас[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзяды
паэма
Міцкевіч Адам

Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У ІІ томе зьмяшчаюцца “дрэздэнскія “Дзяды”, напісаныя Міцкевічам у 1832 годзе.

Націснуць, каб павялічыць...
Дзяды
паэма
Міцкевіч Адам

Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У І томе зьмяшчаюцца “віленска-ковенскія “Дзяды” (баляда “Здань”, ІІ і ІV часткі), напісаныя ў 1820-1823 гг. і некаторыя сцэны І часткі, апублікаваныя пасьля сьмерці паэта.

Націснуць, каб павялічыць...
Ралля суровая
Вершы і пераклады
Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ[...]

Першая   Папярэдняя   [1-14]   Наступная   Апошняя