![]() |
|
трэба ведаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Гісторыя Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: Споведзь Геніюш Ларыса Успаміны Ларысы Геніюш уяўляюць тэкст, надрукаваны на машынцы амаль без правак. Бачна, аўтарка не спадзявалася ў хуткім часе іх апублікаваць, дый вяртацца да напісанага, нешта правіць — як нанова перажыць праследаванні, турмы, лагеры, што было і цяжка, і балюча. Твор не мае назвы. Улічваючы змест і стылёвыя адметнасці, вырашана назваць «Споведзь». Падрыхтоўка рукапісу да выдання патрабавала максімальнай абярэжлівасці. Л. Геніюш магла залішне суб'ектыўна ац[...] Болей... Майстар — наш продак Краўцэвіч Алесь Кніга расказвае аб звычайных на першы погляд рэ-чах — місках, талерках, кафлі, падкоўках і г. д. Але зро-блены яны 400—500 гадоў назад. Праз іх вывучэнне здабываюцца звесткі аб развіцці рамяства, гандлю, аб эканамічных адносінах у старажытным грамадстве, аб духоўнай культуры нашых продкаў. Прызначана вучням сярэдняга і старэншага узросту. Болей... Незабыўныя “ксівы” вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш Супрун Васіль Да чытача. Гісторыя нашай зямлі ёсьць гісторыяй асобаў, чый лёс запісаны чырвонымі літарамі ў Кнізе Бога. Чырвонымі, бо шмат крыві, пакут і болю... Чырвонымі, бо якім павінна быць сэрца, каб магло зьмясьціць столькі любові... Шмат гора выпала на нашу долю, але і Госпад паслаў шмат змагароў на жніво беларускага адраджэньня. Немагчыма адчуць у поўнай меры тое, што адчувалі людзі, якія знаходзіліся ў няволі. Але “ксівы” расплюшчваюць нашыя вочы праз лёс двух [...] Болей... Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст. Бразгуноў Алесь, укладанне, расчытанне, пераклад з старабеларускай, прадмова, каментар Вандроўныя сюжэты гістарычнай белетрыстыкі і рыцарскага рамана XV–XVII стагоддзяў не маглі не заблукаць з Заходняй Еўропы і на Беларусь. Тут на іх аснове былі створаны беларускія варыянты шырокавядомых твораў, якімі зачытвалася ўсё тагачаснае адукаванае грамадства. Сорак сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей... Засекреченные трагедии советской истории Кузнецов Игорь Документальные статьи и очерки, объединяет стремление приподнять завесу таинственности над спорными проблемами истории советских репрессий, трагических событий предвоенных лет и периода Великой Отечественной войны. Книга повествует о жизни, малоизвестных фактах биографий, испытаниях, славе и ненависти, предательстве и благородстве, которые переплелись в судьбах жертв и палачей, трагически изломанных репрессивными режимами. Строгий отбор установленных[...] Болей... Прадыслава Аповесць Іпатава Вольга Пачатак жыццёвага шляху Вольгі Іпатавай быў не вельмі спрыяльным для развіцця яе прыроджанага мастацкага даравання. I хоць нарадзілася ян аў пераможным 1945 годзе, аднак дзяцінства яе пазначана асабістай трагедыяй — у чатырохгадовым узросце яна страціла маці. Марыя Якаўлеўна памерла зусім маладой і пахавана на старажытных могілках у Наваградку. Пазней у адным з вершаў Вольга напіша, што першым жыццёвым стартам былі ўсё ж для яе «маміны далоні», іх цеплыню [...] Болей... Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.) дакументы і матэрыялы Пушкін Ігар У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20–30-я гады мінулага стагоддзя на аснове архіўных дакументаў. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Болей... Гродзенскі замак нарыс Краўцэвіч Аляксандр У даўнія часы нашыя продкі, каб бараніцца ад ворагаў, збудавалі мноства замкаў. Чаго-чаго, а ворагаў тады хапала. Шмат разоў прыходзілі па здабычу на нашу зямлю немцы-крыжакі, крымскія татары, маскавіты, шведы. Найбольш магутныя замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах, вось як у Полацку, Віцебску або Смаленску, Мсціславе ці Оршы. Гэтыя гарады знаходзіліся каля ўсходняй мяжы Беларусі і на выпадак вайны з Маскоўскай дзяржавай мелі вялікія і [...] Болей... Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Голубеў Валянцін Першае ў беларускай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне надзельнага землеўладання і пазанадзельнага землекарыстання сялян Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разглядаецца эвалюцыя землеўладання і землекарыстання, дынаміка развіцця зямельнага надзелу, ступень забяспечанасці зямлёй сялян у дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі. Болей... Штрыхі з успамінаў Супрун Васіль Прыведзеныя ў гэтым выданні чарнавыя нататкі не прызначаліся да друку. Меркавалася, што яшчэ будзе мажлівасць сур.ёзна папрацаваць і над успамінамі, і над сабранымі за жыццё навуковымі матэрыяламі. Ды, на жаль, не ўсё залежыць толькі ад нас і нашага жадання. І вось рэальнасць: 2-га сакавіка 1995года раптоўны абшырны інфаркт міякарда звальвае мяне зусім неспадзеўна. Выклікана машына хуткай дапамогі і кардыялагічнае аддзяленне раённай лякарні, а праз тры дні[...] Болей... |
||