- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Энцыклапедыя "Беларускі фальклор" - першае ў гісторыі нацыянальнай культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў. Энцыклапедыя складаецца з 2 томаў, у якіх размешчаны каля трох тысяч артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву.