![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Беларуская мова Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання
Манаграфія
Жук Ігар
У манаграфіі выкладаецца распрацаваная аўтарам арыгінальная канцэпцыя метрадынамікі празаічнага выказвання. Упершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаны механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў і разгледжана сістэма іх дынамічнага (...) Славянскія мовы, літаратуры і культуры
Этнас у святле гісторыі і сучаснасці. Зборнік навуковых прац
Зборнік складаецца з дзвюх частак. Яго аўтары, вядомыя вучоныя і прадстаўнікі маладога пакалення ў беларускай навуцы, выказалі новыя погляды на развіццё літаратуры, мовы, асветы ў Беларусі і Польшчы, прасачыўшы гэтыя складаныя працэсы ад XVI да канца ХХ стагоддзя. Усе працы ахоплены адзінай (...) Чаму мы так гаворым
даведнік
Лепешаў Іван
Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай (...) Экспрэсіўны сінтаксіс
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Шандроха Нона
Прадстаўлены шматаспектны навукова прадуманы агляд найбольш распаўсюджаных у маўленні экспрэсіўных сінтаксічных фігур: вызначаюцца іх структура, функцыя, сфера ўжывання. Змешчаныя ў дапаможніку разнастайныя мастацкія і прафесійна накіраваныя тэксты, а таксама арыгінальныя да іх заданні (...) Беларуская мова
сінтаксіс словазлучэння і простага сказа
Леановіч Раіса
У сістэматызаваным выглядзе прадстаўлены звесткі аб тым, якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі. Вылучаны і праілюстраваны ўсе тыпы сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў беларускай мовы. Паняцці «модус» і «прапазіцыя» выведзены з вучэбнага дапаможніка з прычыны адсутнасці (...) Варыянтнасць фразеалагізмаў
у сучаснай беларускай літаратурнай мове
Хлусевіч Ірына
У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца (...) Беларуская мова (прафесійная лексіка)
у сінтаксічным і стылістычным аспектах
Маршэўская Валянціна
Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. (...) Лепешаў, Сучасная беларуская літаратурная мова
дапаможнік
Лепешаў Іван
Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы (...) Дваццаць сустрэч з Беларуссю
Падручнік па беларускай мове для пачаткоўцаў
Станкевіч Ларыса, Каткіч Жужа
Az olvasó az első magyarok számára készült fehérorosz nyelvkönyvet tartja a kezében, s ezért talán nem felesleges ejteni néhány szót e nyelv hazai oktatásáról és kutatásáról, valamint a magyar–fehérorosz nyelvi és művelődési kapcsolatok múltjáról. Fehéroroszország a Fehérorosz Népköztársaság 1918. évi néhány hónapos fennállását leszámítva csak 1990 óta szerepel önálló államként Európa térképén. Korábban – 1919-től kezdve, változó határok között – csupán névleges (...) Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»
для студэнтаў спецыяльнасці – Псіхалогія
Лапкоўская Алена
Разглядаюцца асноўныя пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі, даецца класіфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання, раскрываецца спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Прапануюцца пытанні для самаправеркі і заданні да практычных заняткаў. (...) |
||