be

Літаратуразнаўства

Беларускае вершаванне
pdf

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях
Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Валачобныя песні
pdf

Валачобныя песні


Ліс Арсень

Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень... Болей »

Як пакахаць ружу
epub pdf

Як пакахаць ружу

літаратурна-крытычныя артыкулы пра маладую беларускую паэзію 80-х гадоў
Кавалёў Сяргей

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »

Дзве Радзімы — Україна і Беларусь — пад міратворчымі крыламі буслоў
pdf

Дзве Радзімы — Україна і Беларусь — пад міратворчымі крыламі буслоў

нацыянальныя гісторыка-культурныя міфы, ідэйна-эстэтычныя пошукі ўкраінскай і беларускай літаратур
Кабржыцкая Таццяна

У кнізе даследуюцца важкія старонкі беларуска-ўкраінскага летапісу дружбы, асвятляюцца этапы нацыянальнага самавызначэння беларусаў і ўкраінцаў, ідэйна-эстэтычныя пошукі нацыянальных літаратур. Навуковая аналітычнасць, аўтарскія адкрыцці абапіраюцца на паяднанне традыцыйных і новых даследчыцкіх канцэпцый.... Болей »

Дыялогі з Васілём Быкавым
epub pdf

Дыялогі з Васілём Быкавым

Інтэрв'ю, эсэ
Залоска Юрась

У «трох вымярэннях» вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітыннага інтэрв'ю, размовы на грамадзянскія темы; у форме літаратурнай эсэістыкі, «сумоўя» з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс... Болей »

Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча
pdf

Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча


Жаўняровіч Пётр

У манаграфіі даследуецца публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча, прапануецца жанравая дыферэнцыяцыя эсэ, выяўляюцца канцэптуальныя моўныя структуры, якія сведчаць пра глыбокую сувязь пісьменніцкай публіцыстыкі з ментальнасцю беларускага народа і ўплываюць на жанравую прыналежнасць пэўнага твора... Болей »

Паэтыка Рыгора Барадуліна
pdf

Паэтыка Рыгора Барадуліна

рытмічная арганізацыя верша
Дуброўскі Аляксандр

Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »

Практыкаванні
mobi fb2 epub pdf

Практыкаванні

Проза, эсэ, крытыка
Дубавец Сяргей

У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »

Янка Купала
pdf

Янка Купала

Жыццё і творчасць
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org