be

Мастацкая літаратура

Джала скарпіёна
epub

Джала скарпіёна

Раман
Адам Мікола

Мія паклала тэлефон побач з сабой, сагнула ногі ў каленях, абняла іх аберуч, прыхінулася спінай да сцяны. Яна сядзела на тахце, засланай квяцістым покрывам, у здымнай двухпакаёвай кватэры адной з высотак, што цягнуліся да неба з праспекта Ракасоўскага. Поруч яе шасцігадовая дачка гуляла ў Бэтмэна на... Болей »

Анёл і траянда
epub

Анёл і траянда

Аповесць
Адам Мікола

Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая... Болей »

Адаптацыя
epub

Адаптацыя

(працяг рамана «…І прыдбаў гэты дом»)
Адам Мікола

Напэўна, Вёсцы мы здаваліся неандэртальцамі ці, хутчэй, малпамі, якіх выпусцілі з клеткі дзеля забавы. Бясплатнае кіно! А яшчэ лепш заапарк і цырк у адным флаконе! Асабліва гучна Вёска смакавала сцэну, у якой «чулліва» сустракала нас баба Маруся каля свайго двара. — Чаго гэта вы прыперліся сюды?! — былі... Болей »

Прывітанне, Даша!
epub

Прывітанне, Даша!

(раман у дзвюх кнігах)
Адам Мікола

Гэта гісторыя пра сённяшніх дзесяцікласнікаў з маленькага правінцыйнага горада, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у кнізе, у якім кансерватыўны і мяшчанскі ўклад побыту лічыўся нормай, і які прымаўся за ўзор спакою, пакуль галоўная гераіня Даша Белая не паглядзела серыял «Школа»... Болей »

Знічы ваўкалака
pdf

Знічы ваўкалака

прыгодніцкая аповесць
Гапееў Валеры

Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае... Болей »

Беларусізацыя пад №...
pdf

Беларусізацыя пад №...


Крывічанін Лявон

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865-1898) й Вольгі (1869-1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі... Болей »

Хто пойдзе да нефармалаў
epub

Хто пойдзе да нефармалаў

Публіцыстыка
Чыгрынаў Іван

Толькі на краі Беларусі, нібыта ў прамыінах, якія ўтварылі няўшчуканыя дажджы, што доўжыліся, бадай, болей за тыдзень, дык толькі на краі Беларусі, дзе пачынаюцца літоўскія палеткі, дарэчы, такія ж, які і беларускія, паказалася зямля, скрозь у вялікіх, рознакаляровых і шматстайных лапіках. Ад беларускай... Болей »

Бабруйскі кацёл
epub

Бабруйскі кацёл

Публіцыстыка
Чыгрынаў Іван

Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі.... Болей »

Першы ўспамін
epub

Першы ўспамін

Публіцыстыка
Чыгрынаў Іван

Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак... Болей »

Осцей — Альгердаў унук
epub

Осцей — Альгердаў унук

Гістарычная згадка
Чыгрынаў Іван

Бо як ад Бранска, так і ад Кіева да Вільні далеч, чым ад таго ж Ітыля. Калі не сёння, то заўтра татары ўжо, няйначай, пачнуць шнарыць паўз паўднёва-ўсходнія межы Вялікага Княства. А гэта значыць — падзеі не абмінуць ні Бранска, ні Кіева. I нас з табой першых закране новая вайна паміж татарамі і маскавітамі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org