- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Агееў толькі прачнуўся, як сон ужо знік; ён зразумеў гэта, хвіліну паляжаў ціха, з заплюшчанымі вачмі, нібы баючыся прагнаць рэшту дрымоты. Некалькі апошніх дзён ён стаў прачынацца рана, калі яшчэ не пачынала світаць і парусінавы верх палаткі чарнеўся па-начному глуха, а навокал ляжала цішыня, якая... Болей »
Зялёная «Пабеда» звярнула з шашы i накiравалася ў лагчынку. Там яна прыкметна збавiла хуткасць, разы два вiхлянулася ў глыбокiх слiзкiх каляiнах i перад самым мастком стала. Шафёр — малады белабрысы хлапчына ў ватоўцы — высунуўся з дзверцаў i, пазiраючы на заднiя колы, даў газ. Але i назад ужо машына... Болей »
Зборнік артыкулаў і рэцэнзій беларускіх і польскіх крытыкаў падрыхтаваны з нагоды 20-годдзя творчай дзейнасці вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва (нар. у 1963 г. у Магілёве). Кніга дае ўнікальную магчымасць прасачыцьмастацкую эвалюцыю пісьменніка, параўнаць рэцэпцыю яго творчасці на радзіме... Болей »
Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »
Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя... Болей »
У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.... Болей »
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »
"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў.... Болей »
Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага... Болей »
Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над... Болей »