be

Мастацкая літаратура

Горкая спакуса

Горкая спакуса

Кніга лірыкі
Кунцэвіч Віктар

За першую кнігу вершаў "Зваротныя масты". якая пабачыла свет у 1996 годзе, Віктар Кунцэвіч стаў лаўрэатам прэміі часопіса "Маладосць", і гэта заканамерна, таму што паэзія маладога аўтара прываблівае шырынёй і актуальнасцю тэм, пошукам свежых мастацкіх вобразау і дэталяў, тонкай назіральнасцю. У многіх... Болей »

След на вечным гасцінцы

След на вечным гасцінцы


Сутула Галіна

Кніга Галіны Сутула, журналісткі з Глыбокага, - своеасаблівы падарунак сваім землякам. Гэта ім яна дасылае шчырыя, спагадлівыя, праніклівыя словы. 3 імі яна жыве адным жыццём і таму ўмее параіць у цяжкую хвіліну, падтрымаць словам любові і па-добраму пасміхнуцца з недарэчнага і смешнага ў сваіх замалёўках... Болей »

Адухаўленне

Адухаўленне

вянок вянкоў санетаў
Шах Соф\'я Мікалаеўна

Вянок вянкоў санетаў Соф'і Шах аматары беларускай паэзіі, без сумніву, сустрэнуць з прыхільнасцю. Паэтэса здолела ў строгую класічную форму ўліць жывое пачуццё, выказаць свае запаветныя думкі, уласны гюзірк на свет.... Болей »

Пад зоркаю лёсу

Пад зоркаю лёсу

Вершы
Гіруць-Русакевіч В.

Паэтычны зборнік "Пад зоркаю лёсу'', як вы зможаце ўпэўніцца, найперш сведчыць аб шырокіх творчых магчымасцях аўтара. Вершы шчырыя. самабытныя і перад чытачом у іх адкрываюцца светлыя і балючыя закуткі душы. Зрэшты, такая — пяшчотная і сардэчная — уся шматгранная паэзія таленавітай Валянціны Гіруць-Русакевіч... Болей »

Пан Блішчынскі

Пан Блішчынскі

Вершы
Лесьмян Баляслаў

Клясык польскай паэзіі Баляслаў Лесьмян (1878-1937) і сучасны беларускі паэт-перакладчык Алег Мінкін ствараюць маляўнічы й зваблівы сьвет інтымных пачуцьцяў чалавека.... Болей »

Як той казаў

Як той казаў

Сатырычныя мініяцюры
Коўзкі Марцін

- "Як той казаў" гавораць, калі хочуць спаслацца на нешта добра вядомае, усім знаёмае, прапісную ісціну. Марцін Коўзкі, майстар малых форм, прадстоўляе ў гэтай кніжачцы самыя кароткія са сваіх "прапісных ісцін" — сатырычныя мініяцюры на тэмы нашага быцця. Радкі нібы выклікаюць чытачоў на размову, запрашаюць... Болей »

Радком па кумпалу

Радком па кумпалу

Гумарыстычныя, сатырычныя вершы, літаратурныя пародыі
Ермалаеў Уладзімір

Нэ пачатку 90-х гадоў Уладзімір Ермалаеў выступіў у жанры сатыры і гумару і адразу быў прыхільна сустрэты чытачом. У "Бібліятэцы "Вожыка" паэтам выдадзены два эборнікі вершаў. У новай кнізе "Радком па кумпалу" змешчаны творы, якія вызначаюцца сацыяльнай завостранасцю, тонкім гумарам, іроніяй і сур'ёзнай... Болей »

Вершы

Вершы


Цётка

У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы дачкі беларускага народа, паэтэсы-рэвалюцыянеркі, публіцыста, празаіка, народнай асветніцы Цёткі (Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч) (1876-1916), якая займае адно з самых пачэсных месц у гісторыі беларускай культуры. Рэвалюцыйна-грамадзянскі пафас, боль за чалавека, любоў і вера... Болей »

Разгорнуты сусвет

Разгорнуты сусвет

Вершы
Сіманёнак Людміла

Дакрананне даволі перакаўчым паэтычнымсловам да складаных жыццёвых праблем нашага часу, глыбока перажытых паэтэсай, дае ёй сілы для палёту ў Будучае. Чытача прывабіць яе вера ў нашу Бацькаўшчыну, у шчырае сяброўства і сапраўднае каханне і ў тое светлае, што яшчэ ёсць у нашым жыцці...... Болей »

Но даже умираем, чтобы жить

Но даже умираем, чтобы жить

Венки сонетов
Котляров Изяслав

В свою книгу поэт включил пятнадцать венков сонетов... Устремленность к Богу, к спасительной силе любви и красоты — такова тематика нового сборника Изяслава Котлярова.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org