be

Мастацкая літаратура

З палескіх крыніц
pdf

З палескіх крыніц

Беларускія казкі

Гэтую кніжку складаюць казкі, запісаныя ад «непісьменных пісьменнікаў» — казачнікаў Рэдкага, Д, Куляша, М, Бахмачыхі, Д. Рачынскага ў розных кутках Палесся. У асноўным ix сабраў А. К. Сержпутоўскі, які жыў i працаваў на Берасцейшчыне. У некаторых тэкстах дапушчаны нязначныя скарачэнні.... Болей »

Балота. Знак бяды.
pdf

Балота. Знак бяды.

Аповесці
Быкаў Васіль

У першую кнігу серы i «Народная бібліятэка» увайшлі дзве аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адна з якіх - аповесць «Балота» — новы твор аўтара. Тэма Другой Сусветнай вайны i сёння адна з галоўных у творчасці В.Быкава. Але ў ваеннай тэме твораў Быкава - яго вострае пачуццё сучаснасці... Болей »

Новае неба
pdf

Новае неба

вершы
Глобус Адам

У зборнiк «Новае неба» сабраны лепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса. Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі... Болей »

Гісторыя беларускай літаратуры
pdf

Гісторыя беларускай літаратуры

Другая палова XVI ст.
Кавалёў Сяргей

Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай... Болей »

Парфорснае паляванне ў Паставах
pdf

Парфорснае паляванне ў Паставах


Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »

“О Беларусь, мая шыпшына...”
pdf

“О Беларусь, мая шыпшына...”

На радзіме Уладзіміра Дубоўкі
Заяц І. М., Пракаповіч І. М., cклад.

Пастаўшчына і Мядзельшчына – радзіма і жыватворная крыніца натхнення вядомага белар ускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Аматары прыгожага пісьменства з гэтай кнігі могуць даведацца пра краявіды і гісторыю родных мясцін Паэта, яго творы пра родны край, словы землякоў пра Майстра; пра літаратурныя семінары... Болей »

Луска вечнасці
pdf

Луска вечнасці

вершы
Пракаповіч Ігар

Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца... Болей »

Я вас каханнем растрывожу
pdf

Я вас каханнем растрывожу


Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя... Болей »

Світальныя птушкі
pdf

Світальныя птушкі

вершы і паэма
Зуёнак Васіль

Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй.... Болей »

Лукам'е
pdf

Лукам'е

Вершы і паэма
Зуёнак Васіль

У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org