- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Месца дзеяньня раману — Беларусь ў 2050 годзе пасьля так званых «Непажаданых падзеяў» — шэрагу тэхнагенных і экалягічных наступстваў, якія прывялі да росту спадчынных захворваньняў... Болей »
Поўны збор твораў Максіма Багдановіча ў 3-х тамах падрыхтаваны ордэна Дружбы нарбдаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэта найбольш поўнае, навукова-каменціраванае выданне спадчыны класіка беларускай літаратуры. Поўны збор твораў М. Багдановіча ажыццяўляецца ўпершыню. Выданне ўключае ўсе... Болей »
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую... Болей »
Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную... Болей »
30zł
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й... Болей »
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара. "За вонкавай прастатой вершаў Тадэвуша Ружэвіча заўсёды адкрываецца падводная плынь, размова пра сутнаснае, быццёвае. Пра новага... Болей »
Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі... Болей »
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным... Болей »
У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй... Болей »