- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы том выбраных твораў вядомага беларускага паэта склалі вершы, балады і песні з кніг «Сонца ў блакіце», «У вялікім паходзе», «Сосны і дзюны» і інш.... Болей »
Нямала гадоў мінула пасля вайны, а яна ўсё нагадвае пра сябе, нясе бяду... Пра гэта — аповесць Алеся Казаннікава «А зязюля кувала...». Памірае Таццяна Макарэц — галоўная гераіня твора. Памірае вялікае і супярэчлівае, як само жыццё, каханне, ломіцца лёс многіх людзей. Але менавіта ў гэтай смерці праяўляюцца... Болей »
Аповесці і апавяданні новай кнігі празаіка прысвечаны сучаснай моладзі. Месца чалавека ў грамадстве, яго імкненні і надзеі, станаўленне характару — тое кола праблем, якія ставіць аўтар у аповесцях «Старая хата», «Доўгі дзень Мацака», «Гісторыя пра Любу Дворкіну» і апавяданнях.... Болей »
Ала Кажэра нарадзілася ў горадзе Орша. З сям’і чыгуначнікаў. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут і ўвесь час нрацуе на ніве народнай адукацыі. Вершы Алы Кажэра друкаваліся ў альманасе «Дзень паэзіі», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Роднае слова», «Алеся» і... Болей »
Галоўны герой аповесці «Дарога на замчышча» — юнак, які шукае сваё месца ў жыцці. Вострыя сацыяльныя і экалагічныя праблемы на фоне Чарнобыльскай аварыі празаік даследуе ў аповесці «Дуб». Аповесць «Стрэчанне» прысвечана нялёгкаму лёсу маладой жанчыны Тані Касач. Пераадолець жыццёвыя нягоды ёй памагае... Болей »
Васіль Каваль: «Лірык-апавядальнік», «паэт зямлі»,— так у свой час крытыкі называлі Васіля Каваля. Пісалі нават, калі выйшлі ў свет першыя зборнікі яго апавяданняў, што з беларускіх празаікаў — не толькі маладзейшых, але і старэйшых — ніхто, быццам бы, «не ахапляе так эмацыянальна сілу зямлі і цягу да... Болей »
Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная... Болей »
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі... Болей »