- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці... Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск... Болей »
Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні... Болей »
„Забіць упалмінзага“ — трэцяя кніга Зьмітра Бартосіка ў сэрыі „Падарожжаў Свабоды“ пасьля папярэдніх: „Быў у пана верабейка гаварушчы“ і „Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх... Болей »
Цягам апошніх 200 гадоў выхадцы зь Беларусі шукалі лепшага жыцьця, прыгодаў, ці паратунку ў Новым Сьвеце. Асабліва масавы характар перасяленьне ў ЗША беларусаў набыла пасьля Другое Сусьветнае Вайны, калі сотні тысяч беларусаў, што ўцяклі ад савецкіх рэпрэсіяў спачатку ў Нямеччыну, а пасьля ў Злучаныя... Болей »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці... Болей »
Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця... Болей »
Смаленск... Як шмат пстарычных успамінаў будзіць гэтае слова, як многастайна ў дазнаным ведаю мінулага ўяўленьні паўстае багатая на падзеі гісторыя гэтага гораду, крывіцкага краю і народу. А гісторыя Смаленску, як крывіцкага гораду, пачынаецца яшчэ ад незапомных часоў. Бадай усе першыя летапісы з гісторыі... Болей »
Да стагодзьдзя клясыка беларускай літаратуры Васіля Бы-кава ў кнігу сабраныя 100 цытатаў пісьменьніка, якія гучалі на Радыё Свабода, агляд яго выданьняў у Чэхаславаччыне, лісты з Хэльсынкі, Бэрліну і Франкфурту ў Прагу, успаміны пра ягонае знаходжаньне ў сталіцы Чэхіі. Над кнігай працавалі Аляксандар... Болей »