be

Этнаграфія

Тэорыя і практыка гры на традыцыйным беларускім бубне

Тэорыя і практыка гры на традыцыйным беларускім бубне


Жалткоў Ігар

Ігар Жалткоў распавядае пра гісторыю, функцыі і бытаванне беларускага бубна - аднаго з найбольш папулярных традыцыйных беларускіх ударных інструментаў. У лекцыі распавядаецца пра ролю бубна ў беларускай традыцыйнай інструментальнай музыцы, яго развіццё на працягу апошніх двух стагоддзяў. Таксама дэманструюцца... Болей »

Аб чым шуміць Белавежская пушча
pdf

Аб чым шуміць Белавежская пушча

Казкі і легенды
Гайдук Мікола

Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так... Болей »

Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры
pdf

Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры


Лапацін Генадзь

Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай... Болей »

Гойкнуў баравік
mp3

Гойкнуў баравік

Народныя сьпевы ў выкананьні Рыгора Барадуліна

Гэтая кружэлка адпачатку не прызначалася для шырокага распаўсюду і многія гады лічылася вялікім рарытэтам. Знайсці адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна “Гойкнуў баравік” да сёння было практычна немагчыма. У 2000 годзе Алесь Камоцкі, з падачы якога і ствараўся гэты матэрыял, выдаў “штук сто касет ды... Болей »

Невядомая нам краіна
pdf

Невядомая нам краіна

Беларусь у яе этнаграфічных межах
Трусаў Алег

Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі... Болей »

Гродназнаўства
pdf

Гродназнаўства

Дапаможнік па курсе \"Краязнаўства\" для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў

Данаможнік уключае звесткі па краязнаўству города Гродна. Ён адрасуецца студентам гуманітарных спецыяльнасцяў. Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны вучмямі i настаўнікамі па факультатыўным курсе «Гродназнаўства»... Болей »

Беларуская музыка
pdf

Беларуская музыка

Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва
Куліковіч Мікола

Беларускае прафэсыйнае музычнае мастацтва яшчэ вельмі маладое. Яно ня можа пахваліцца агульна прызнанымі выдатнейшымі аўтарамі й творамі. Яно мала ведамае сярод культурных народаў сьвету. Аднак, прычыны тут зусім не ў "маладзіні" беларускае музыкі й не ў адсутнасьці здольных і таленавітых музыкаў, а... Болей »

Зямля пад белымі крыламі
epub pdf

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс
Караткевіч Уладзімір

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »

Песні Беласточчыны
pdf

Песні Беласточчыны


Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя... Болей »

«Западно-руссизм»
pdf

«Западно-руссизм»

Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в.
Цьвікевіч Аляксандр

Увазе чытачоў прапануецца глыбокае, шмат у чым і сёньня не пераўзыйдзенае дасьледваньне А. Цьвікевіча (1888—1937), выдатнага навукоўца, былога старшыні ўрада БНР, пра ідэалогію і практыку русіфікатарства на Беларусі ў часы Расійскай імперыі. Адразу пасьля друкаваньня, у 1929 годзе, трохтысячны наклад... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org