- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.... Болей »
Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён... Болей »
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці... Болей »
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні... Болей »
Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як... Болей »
З аднаго боку — містычны Край, а з другога – Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства... Болей »
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.... Болей »
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага... Болей »
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля... Болей »
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых... Болей »