- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.
Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.
Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).
Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).
Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.
Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.
Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.
Некалькі разоў быў у космасе.
Ніводнага – не вярнуўся.
Жыве.
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »
Анатоль Івашчанка – беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2010). Супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Аўтар кніг: «Вершnick», «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», зборнік вершаў «Хай так», «Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ». Лаўрэат прэміі «Залатая літара»... Болей »
Анатоль Івашчанка - паэт, літаратуразнаўца, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 года і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »