- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных рухаў былі і застаюцца масоны. У праграме «Intemarium» высвятляем, ці спрычынілася сакрэтнае таварыства да беларускай дзяржаўнасці. На землі Беларусі масонства прыходзіць ужо ў 1730-я гады. А ўзнікла таварыства вольных муляроў у канцы XVII – пачатку XVIII ст. у Брытаніі ды хутка стала досыць модным трэндам, які распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе.