be

Гумянюк Юры

Гумянюк Юры

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасьня 1969 году ў Гародні. Рэгулярна выступае ў айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 году. Скончыў аддзяленьне паляністыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсытэту імя Янкі Купалы (1994). Там жа вучыўся ў асьпірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст” (1991-1994). Працаваў журналістам у газэтах “Пагоня” (1992, 1995-2001) і “День” (2004), зазадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994-2000). З 2002 году – публіцыст беластоцкага месячніка “Czasopis”. Выдаў зборнікі вершаў “Водар цела” (1992), “Твар Тутанхамона” (1994), “Рытуал” (1999), “Лябірынты прывіднага замку” (2000, у суаўтарстве), “Вуліца тыгровых архідэяў” (2003). Аўтар няскончанага раману “Апосталы нірваны” (кн.першая 1995), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п’есаў для дзяцей “Баль у барона Мюнхаўзена” (1993), “Таямніца залатога пярсьцёнку” (1998), “Каляднае падарожжа” (1999), дакумантальнай сагі “Прывід даўніх Крэсаў” (2004-2005), шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатар. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаху “Калосьсе”. Беларускія рок-гурты “Грунвальд”, “Айша” (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзесяткаў песень.

Загінуў Юры Гумянюк трагічна 19 студзеня 2013 году.

Гумянюк Юры. Выданьні

Наша Ніва 11-12 (82) 1997
djvu pdf

Наша Ніва 11-12 (82) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Сьвіцязь 1/1994
pdf

Сьвіцязь 1/1994

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

Сяргей Габрусевіч. Слова да чытача # З Францам Гінтаўтам размаўляе Руслан Казлоўскі # Андрэй Майсяёнак. Фонд Храптовіча на Гродзеншчыне # Уладзімір Урбановіч. Саламон Майман — філосаф з Мірскай акадэміі # Валеры Чараліца. Аўтограф на кнізе # Юры Гумянюк. Рэтраспэктыва # Андрэй Пяткевіч. Я пайшоў блізкі... Болей »

Жывая чытанка / Юры Гумянюк / Вершы
mp3

Жывая чытанка / Юры Гумянюк / Вершы

новыя вершы
Гумянюк Юры, Будкін Сяргей

Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org