be

Гніламёдаў Уладзімір

Гніламёдаў Уладзімір

Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26.12.1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959 г.). Пасля службы ў войску працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969-1976 гг. працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. З1998 г. дырэктар, з 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Я. Коласа. У СП СССР з 1972 г.

У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962. Аўтар 300 артыкулаў, 11 манаграфій і больш чым 20 кнігаў.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009 г.) і шматлікімі медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996 г.) і прэміі НАН Беларусі (2006 г.)

Гніламёдаў Уладзімір. Выданьні

Полымя 11 (775) 1993

Полымя 11 (775) 1993

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »

Полымя 4 (756) 1992

Полымя 4 (756) 1992

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Арочка Мікола, Уваскрослыя постаці Барсток Марына, Прыцягальнасць звычайнага Вольскі Артур, Вершы Гарадзецкі Міхась, Спецперасяленцы Гніламёдаў Уладзімір, Яго жыццёвая сіла Клебановіч Міхась, Імярэк Кулакоўскі Аляксей, Салют над зямлёй Новік Аляксандра, Акно ў памяць... ... Болей »

Полымя 4 (744) 1991

Полымя 4 (744) 1991

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org