|
|
|
![]() новы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Пэрыёдыка :: Гістарычны Альманах Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 12 На 2005 г. прыпаў 80-гадовы юбілей стварэння Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Беларускае гістарычнае таварыства адзначыла яго правядзеннем V міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская сялянска-работніцкая Грамада ў кантэксце нацыянальнага Адраджэння ХІХ – ХХ ст.” Галоўнай мэтаю канферэнцыі было абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў гісторыі БСРГ і нацыянальнага Адраджэння ў 19 – 20 ст. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі даследчыкаў апынуліся праб[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 11 Міжнародны навуковы семінар “Другая сусветная вайна ў калектыўнай памяці беларусаў, літоўцатувісаў, палякаў” арганізавалі: Беларускае гістарычнае таварыства сумесна з Беластоцкім аддзяленнем Польскага гістарычнага таварыства пры падтрымцы Польска-амерыканскага фонду свабоды. Нагодай для размовы пра памяць трох суседніх народаў стала 60-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны. Удзел у семінары прынялі выкладчыкі школаў і ВНУ Гародні (усяго больш 20 чал[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 10 IV навуковая канферэнцыя БГТ Беларуская гістарыяграфія часоў БССР* была прысвечана пераважна феномену беларускай савецкай гістарыяграфіі. Абранне гэтай праблематыкі тлумачылася тым, што ў сучаснай айчыннай гістарычнай навуцы назіраюцца відавочныя спробы рэабілітацыі ідэалагемаў савецкай гісторыі. Прадстаўнікі ўладных структураў спрабуюць адрадзіць добравядомую з часоў БССР дырэктыўную гісторыю, мэтаю якой з’яўляецца не пошук ісціны, а абслугоўванне чарговы[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 09 Рашэнне пра правядзенне ІІІ навуковай канферэнцыі* Беларускага гістарычнага таварыства (БГТ), прысвечанай праблеме тэрміналогіі айчыннай гістарычнай навукі, было прынята ў Магілёве ў лістападзе 2001 г. на пасяджэнні Выканкама БГТ. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі складаўся з сяброў Выканкама Валянціна Голубева, Аляксандра Краўцэвіча і Алеся Смаленчука. У якасці месца правядзення канферэнцыі планаваўся гістарычны факультэт БДУ. Аднак на нашае здзіўленне дэ[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 08 Віцебск атрымаў Магдэбургскае права толькі ў 1597 г., калі большасць буйных мейскіх паселішчаў ВКЛ ужо працяглы час карысталася яго нормамі. Гэта здаўна выклікала здзіўленне і прыцягвала ўвагу даследчыкаў1. На наш погляд прычыны “спазнення” крыюцца ў асаблівасцях урбаністычных працэсаў рэгіёна. У 16 ст. у Віцебску склалася і функцыянавала ўласная арыгінальная мадэль мейскага права, якая ва ўмовах несупынных канфліктаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай была больш [...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 07 Том 7 ”Гістарычнага Альманаху” прысвечаны публікацыі матэрыялаў ІІ навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства ”Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі”, якая адбылася 23 – 25 лістапада 2001 г. у Магілёве. Публікуюцца не толькі навуковыя даклады і паведамленні, але і пытанні да выступоўцаў, іх адказы, а таксама выступы ў дыскусіі. Як звычайна, не ўсе аб’яўленыя ў праграме выступоўцы змаглі прыехаць на канферэнцыю, таксама не ўсе з тых, хто вы[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 06 Гэты том „Гістарычнага Альманаха” прысвячаецца памяці беларускага гісторыка Міхася Восіпавіча Біча (1937-1999). 27 траўня 2002 г. Міхасю Бічу споўнілася б 65 гадоў. Раптоўная смерць перарвала навуковую і грамадскую дзейнасць чалавека, які ў другой палове 80-х – на пачатку 90-х г. быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў пераменаў у беларускай гістарычнай навуцы. Якраз ён непасрэдна прычыніўся да краху пракамуністычнай і прарасейскай трактоўкі беларускай [...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 05 Сёння ў гістарычнай навуцы Беларусі даволі востра дыскутуецца пытанне пра пачаткі беларускай дзяржаўнасці і гістарычнай самаідэнтычнасці насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча. Некаторыя гісторыкі ўвогуле адмаўляюць тэзу пра тое, што насельніцтва Беларусі ўспрымала у 15 - 17 стст. Кіеўскую Русь як пачатковы перыяд уласнай дзяржаўнасці. Калыскай будучай Беларусі яны лічаць толькі Полацкае княства. Прычым яно разглядаецца як цалкам незалежная дз[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 04 Галоўным зместам тома 4 “Гістарычнага Альманаха” з’яўляецца публікацыя матэрыялаў навуковатэарэтычнай канферэнцыі “Праблемы айчыннай гістарыяграфіі”, якая адбылася ў Гародні 19 21 студзеня 2001 г. У гэтым першым навуковым зборы, арганізаваным Беларускім Гістарычным Таварыствам, прынялі ўдзел 26 гісторыкаў з 41, што падалі заяўкі і былі ўключаны ў праграму канферэнцыі. Большая частка з 15 адсутных калегаў зараней паінфармавала арганізатараў пра немагчымасць[...] Болей... Гістарычны Альманах навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 03 У кантэксце сённяшняга дня, калі беларускае грамадства ўсе яшчэ знаходзіцца ў пошуках далейшага шляху развіцця і выяўлення ўласнай ідэнтычнасці, праблематыка гісторыі грамадзянскай супольнасці набывае выключна важнае значэнне. Відавочна, што гістарычная перспектыва пры вывучэнні інстытутаў грамадзянскай супольнасці, даследаванне іх “радаводу” павінны садзейнічаць асэнсаванню сучасных грамадскіх працэсаў. Аднак, нягледзячы на актуальнасць і важнасць тэмы, г[...] Болей... |
||