|
|
|
![]() новы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Пэрыёдыка :: Герольд Litherland Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 3-4 (15-16) Прадстаўнікі гэтае прафесіі жылі ў месце з глыбокай старажытнасці. На першую палову ХVІ ст., па дакументальных крыніцах і апублікаваных матарыялах, фіксуюцца тры злотнікі, ў другой палове – два. У часы фундацыі ў Горадні цэху, хоць нам вядома, толькі некалькі імёнаў рамеснікаў, магчыма меркаваць, што тут сфарміравалася пэўная група спецыялістаў, што дазволіла ім прэтэндаваць на ўтварэнне злотніцкага брацтва. У годзе 1637 верасня 12 дня была зроблена “актык[...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 1-2 (13-14) Пры падрыхтоўцы гэтага нумару “ГL” так атрымалася, што нягледзячы на ўключэнне ў яго матэрыялаў па Менску, Крынкам, Жодзішкам і Пружанам, асноўная частка артыкулаў у ім прысвечана былому Ваўкавыскаму павету Наваградскага ваяводства ВКЛ. Яны ёсць ва ўсіх трох раздзелах часопісу (“Артыкулы”, “Паведамленні”, “Крыніцы”). Тлумачыцца гэта тым, што з Ваўкавыску паходзіць адзін з рэдактараў “ГL” – Генадзь Семянчук. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы яго намаганням 20–21 [...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 3-4 (7-8) Як вядома, найбольш матэрыялаў па гісторыі старажытнай Горадні знаходзіцца ў архівах самога гораду, а таксама ў архівах Менску і Вільні. Геаграфія гістарычнай гарадзенскай спадчыны не абмяжоўваецца аднак толькі згаданымі цэнтрамі. Сустракаем яе таксама ў архіўных і бібліятэчных фондах Польшчы: Беластоку, Курніка, Варшавы і Кракава. У кракаўскіх зборах захоўваюцца як рукапісныя крыніцы, так і іканаграфічныя матэрыялы па гісторыі Горадні, якія заслугоўваюць [...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 1-2 (5-6) “Герольду Litherland” – год. Ён паказаў, што нават у неспрыяльных умовах, на грамадскіх пачатках, пры жаданні і сумеснымі высілкамі можна рабіць агульную справу. У сувязі з гэтым, шчыра дзякуем усім нашым аўтарам і людзям, якія дапамагалі і дапамагаюць нам рабіць часопіс. Не ўсё атрымалася так, як планавалася. З-за недахопу тэкстаў прыйшлося пайсці на выданне спараваных нумароў, пакуль што застаецца вузкім кола нашых аўтараў, пераважна гарадзенцаў, розны н[...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 3-4 (3) Палітычная сістэма ВКЛ, у адрозненне ад некаторых аспектаў яго сацыяльнай і эканамічнай арганізацыі, у найноўшай беларускай і расійскай гістарыяграфіі практычна не разглядалася. Існавала афіцыйнае ўяўленне, што гэты палітычны лад ўяўляў сабой усеўладдзе шляхты, якая хілілася да Польшчы і падвяргала народныя масы, што імкнуліся да “уз’яднання” з Расіяй, падвойнаму – сацыяльнаму і этнаканфесійнаму – прыгнёту. Між тым, гістарычны вопыт ВКЛ да ўтварэння Рэчы П[...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 02 На тэрыторыі былога Ваўкавыскага павету, насупраць Струбніцы, род Біспінгаў пасяліўся ў канцы ХVІІІ ст. У тыя часы Ян Тадэвуш Біспінг быў уладальнікам Струбніцы. Біспінгам належалі тады ў Ваўкавыскім павеце наступныя маёнткі: Вярэя, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца, Галоўчыцы і Кузмічы. Паводле “Гербоўніка” Адама Банецкага, Біспінгі дадавалі да прозвішча прыдомак “von Gallen”. Іншы аўтар дадае, што род гэты нямецкага паходжання,[...] Болей... Герольд Litherland Навуковы геральдычны часопіс 01 Часопісы накшталт нашага звычайна засноўваюцца як органы навуковых таварыстваў, арганізацыяў або інстытуцыяў. На жаль, у Беларусі ў пачатку ХХІ ст. прыходзіцца канстатаваць адсутнасць Геральдычнага Навуковага Таварыства і няма надзеі, што яно з’явіцца ў бліжэйшай будучыні. Шмат у чым такі стан тлумачыцца нешматлікасцю кваліфікаваных навуковых кадраў у такіх галінах гістарычнай навукі, як геральдыка, генеалогія, сфрагістыка, вексілалогія і г.д., выкліканая [...] Болей... |
||