- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27 сакавіка споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Івана Вашчылы, які адкрыў Дарахоўскі курганны комплекс. М.В. Півавар, кандыдат гістарычных навук, выкладчык Віцебскага дзяржуніверсітэта даследаваў жыццё Івана Вашчылы — нашага славутага зямляка і вынікі сваёй працы апублікаваў у часопісу «Беларуская Думка» № 4, 2016 года. Прапануем гэтую працу вашай увазе. «Жыццё гэтага чалавека варта стварэння тэлевізійнага серыяла. «Сын палка» ў гады Першай сусветнай вайны, палкавы разведчык, поўны Георгіеўскі кавалер, адзін з першых лётчыкаў Расіі, удзельнік Белага руху, падпалкоўнік кітайскай арміі, вязень ГУЛАГа, краязнавец, які адкрыў самы вялікі курганны могільнік у Беларусі... Усё гэта этапы біяграфіі Івана Вашчылы — ураджэнца Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Нарадзіўся Іван Арэф’евіч Вашчыла 27 сакавіка 1899 года на хутары Вашчылы каля вёскі Дарахі Гарадоцкага раёна. Хутара даўно няма, а ў Дарахах, якія месцяцца на беразе возера Сенніца на самай мяжы з Расіяй, цяпер пражывае толькі некалькі чалавек.