- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту. Менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму быў вызвалены польскі горад Аўшвіц (Асвенцым) і тры канцэнтрацыйных лагера каля яго. З 1 лістапада 2005 года дзень вызвалення канцлагераў Аўшвіца Біркенаў па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН па прапанове 90 краінаў стаў Днём памяці ахвяраў Галакоста. Галакост — гэта дзяржаўная палітыка нацыскай Нямеччыны па пераследу і зьнішчэнню габрэяў ў пэрыяд нямецкай акупацыі еўрапейскіх краінаў пад час Другой сусветнай вайны. Гэтая антычалавечая палітыка фашыстаў ажыцяўлялася і на тэрыторыі Беларусі. Паводле зьвестак большасьці навуковых крыніцаў, на тэрыторыі нашай краіны загінула прыкладна ад 600 да 800 тысячаў габрэяў. Палітыка Галакосту непасрэдна праводзілася і ў Гарадку, дзе да вайны большасць насельніцтва складалі габрэі. Найбольш трагічныя падзеі Галакосту ў нашым мястэчку звязаны з растрэлам мужчын габрэяў каля в. Бярозаўка напрыканцы лета і знішчэнне насельнікаў гета да свята Пакрова ў Вараб’ёвых гарах. Дзякуючы працы супрацоўнікаў Гарадоцкага краязнаўчага музея і найперш Садоўскай С.І. на старонках кнігі «Памяць» апісана трагедыя Галакосту ў дачыненні да нашых гарадоцкіх габрэяў праз іх знішчэнне ў 1941 годзе. Таксама ў кнізе прыводзіцца пералік 105 мужчын габрэяў растраляных за Бярозаўкай і спіс з 346 чалавек знішчаных у Вараб’ёвых гарах. Але адзначаецца, што забітых было больш.