Крывінка, 16 (242) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (242) 2019

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2019 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чыноўнікі вызначылі, што чалавек павінен забяспечыць свае мінімальныя патрэбы за Br 230 на месяц. Чаму не ўсе беларусы нават столькі зарабіць не могуць? Унук, пачуўшы ў тэлевізары, пытаецца ў бабулі: «А навошта вучоныя прыдумалі бюджэт пражыткавага мінімуму?» Старая ў адказ: «Напэўна не вучоныя. Тыя б на сабаках спачатку выпрабавалі». Пра адну з важнейшых сацыяльна-эканамічных катэгорый у навейшай айчыннай гісторыі і яе ролю ў выхаванні грамадзянаў у духу адданасці правадыру зараз і пагаворым. Пражыткавага максімуму не існуе. Колькі чалавек не мае – усё мала. Вунь фараон піраміду сабе адгакаў, да сённяшняга дня ці не найбуйнейшая па кубатуры пабудова. А мінімум ёсць. Паколькі да 31-га кастрычніка дзейнічае звычайна бюджэт пражыткавага мінімуму ў цэнах ліпеня, то наша лічба названая прагнозам. Што ж мы асмеліліся прадказаць? Аказваецца, цытую Белстат, «мінімум – неабходны для захавання здароўя чалавека, забяспечвання яго жыццядзейнасці мінімальны набор прадуктаў харчавання і нехарчовыя тавары і паслугі». Здароўе рэч такая, спачатку яго ўмацоўваюць, потым падтрымліваюць і, нарэшце, захоўваюць. Працоўным і беспрацоўным таксама прапаноўваюць апошняе. Але жыццё пераўзыходзіць нават фантазіі геніяў айчыннай адміністрацыі. Грамадзяне (не ўсе, дзякуй богу) ці то не хочуць, ці то не могуць мінімуму сабе забяспечыць. У нашай сацыяльна арыентаванай краіне для жыцця паўмільёна жывых людзей існуюць на суму, меншую за Br 240 у месяц. Не захоўваюць яны свайго здароўя чамусьці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Крывінка, 17 (243) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (243) 2019

У Бешанковіцкім раёне, які ўваходзіў у Лепельскую выбарчую акругу № 23, у выбарчых бюлетэнях было 7 кандыдатаў у дэпутаты. Вядома, што перамог тут Ігар Мартынаў, які ўжо 3,5 гады да гэтага адсядзеў у беларускім парламенце. Паспрабуем зразумець феномен гэтага выпадку. Я буду рабіць свае высновы на лічбах Будзілаўскага выбарчага ўчастка № 7, які знаходзіўся ў Каранеўскай школе, і чые лічбы мне вядомыя. З 288 выбарцаў, якія прагаласавал... Болей »


Крывінка, 15 (241) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (241) 2019

У Бешанковіцкім раёне да выбараў у Палату Прадстаўнікоў створаныя участковыя выбарчыя камісіі. Інфармацыю аб тым можна знайсці на сайце бешанковіцкага райвыканкаму, але чамусьці толькі па-расейску. У складзе гэтых камісій абсалютная большасць старшыняў і іхных намеснікаў людзі вопытныя, якія не аднойчы выконвалі такую функцыю. Думаецца, ведаюць яны ўсе тонкасці пра галоўнае на выбарах – датэрміновае галасаванне. Зразумела, што ама... Болей »


Крывінка, 14 (240) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

14 (240) 2019

Як нядаўна паведаміла «Зара», 138 шматдзетных сем’яў Бешанковіцкага раёна, у якіх выхоўваецца 251 школьнік, атрымалі матэрыяльную дапамогу да пачатку навучальнага года на агульную суму 8785 рублёў, або крыху менш, як па 35 рублёў на аднаго школьніка. Зара" піша: "Акрамя таго, падтрымка малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям аказвалася і па месцы працы бацькоў. Так, 37 сем'ям, у якіх выхоўваюцца 80 дзяцей, выплачана 2984 рубля. Раённая ар... Болей »


Крывінка, 13 (239) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (239) 2019

Беларуская незалежнасьць налічвае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Але ж у Бешанковічах тое аніяк не адчуваецца. Мы паранейшаму спрабуем заставацца такой захалуснай расейскай правінцыяй. І мясцовых чыноўнікаў гэта цалкам задавальняе. Больш таго, яны нават кайфуюць ад таго, «что фсё здесь везде по-рюсски, на-правильном языке.» Вось нядаўна на будынку СШ № 2 у Бешанковічах з’явілася назва пра тое, што той будынак — сярэдняя школа № 2. Зра... Болей »


Крывінка, 12 (238) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (238) 2019

На тэрыторыі СШ № 1 у Бешанковічах з 4-га ліпеня амаль два месяцы кіпела праца. Гэта мясцовая ПМК-41 вяла рамонт даху. Менавіта наша МПК выйграла тэндар на рамонт, прапанаваўшы яго зрабіць за меншую суму грошай. Праўда, закупіць будматэрыялы па зьніжаных коштах сёньня немагчыма, а таму ПМК прыйдзецца эканоміць на заробках работнікаў, якія і так "рэкордныя" ў рэспубліцы. Як сьведчыць пашпарт аб'екта, рамонтныя работы распачаліся 4-га лі... Болей »


Крывінка, 11 (237) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (237) 2019

Сайт райвыканкаму цягам апошняга часу не папаўняецца навінамі. Мала таго, што абсалютная бальшыня старонак сайта не запоўнена па-беларуску, апошняй беларускамоўнай навіной 17-га ліпеня на сайце стаіць тая, што ў Бешанковічах ... адсьвяткавалі Дзень Перамогі 9-га мая. І што ж адбылося пасьля гэтага сьвяткаваньня? У мяне ёсьць такая версія, што, мусіць, памёр той адзін чалавек у райвыканкаме, хто яшчэ неяк валодаў беларускай мовай і падтр... Болей »


Крывінка, 10 (236) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (236) 2019

Напрыканцы чэрвеня педагогі бешанковіцкай гімназіі-інтэрната зьбіралі свае пакункі, каб назаўсёды развітацца з ейнымі сьценамі. Частку з іх прыме СШ № 1 і СШ № 2, многія настаўнікі яшчэ не працаўладкаваныя. Нагадаем, што лёс гімназіі вырашыўся яшчэ год таму. Тады ёй далі адтэрміноўку і магчымасць прапісацца ў СШ № 2. Зараз, відаць, і прапіску тую палічылі непатрэбнай. Наш сайт раней пісаў: «30-га сакавіка 2018 года ў гімназіі адбыўс... Болей »


Крывінка, 9 (235) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (235) 2019

У Лідзе неўзабаве з’явіцца помнік Гедыміну, у Дзятлаве — Канстанціну Астрожскаму, у Слоніме — Льву Сапегу. Усе яны імкнуліся да росквіту сваіх гарадоў. Два праекты прайшлі неабходныя ўзгадненні і знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Манументы Гедыміну і Сапегу будуць устаноўлены сёлета, помнік Канстанціну Астрожскаму — налета. Гедымін-вершнік Велічная постаць ужо існуе ў натуральную велічыню, але пакуль з гліны. Канчаткова помнік будзе адлі... Болей »


Крывінка, 8 (234) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (234) 2019

Міф пра зборачны цэх СССР адарваўся ад рэальнасці, жыве цяпер у віртуальнай прасторы ды падсілкоўваецца намаганнямі дзяржаўнай прапаганды і нагадвае міф пра Ахілеса і чарапаху.. «Усё цячэ, усё змяняецца». Аўтарства гэтага выказвання прыпісваюць старажытнагрэчаскаму філосафу Геракліту (каля 554–483 да н. э.), аднак мы лёгка можам знайсці яго паслядоўнікаў сярод родных бяроз і асін. Да прыкладу, у снежні 2009 года адзіны палітык (АП) нада... Болей »


Крывінка, 7 (233) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (233) 2019

У Беларусі за апошнія гады 9-га мая пераўтварылася ў вялікі святочны дзень. Наш райцэнтр не стаў выключэннем з правіла. У Бешанковічах праходзіць дэманстрацыя, якая збірае каля 2 000 чалавек, што складае трэць Бешанковічаў. Яе ўдзельнікі звычайна праходзяць прывычным маршрутам па вуліцах Камуністычнай і Інтэрнацыянальнай. Многія нясуць пры гэтым фота загінулых у Другую ўсясветную вайну. Першыя асобы раёна ўскладаюць вянкі да пахаванняў ... Болей »