- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства. Убачаны ўпершыню свет здаўся мне проста дзівосным, казачным. Другі чароўны свет сустрэў я ў малюнках школьных падручнікаў маёй сястры. Так хацеласа перанесціся ў гэты свет, пабываць у вялікім горадзе, сярод высокіх дамоў. Мой бацька жартаваў. „Гэта усё магчыма, трэба толькі добра нагрэць ногі і дакрануцца імі да малюнка” (В. Швед, Аўтабіяграфія).