Каско Алесь

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1951 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алесь Каско. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Шылер Фрыдрых, Марыя Сцюарт

Марыя Сцюарт

Шылер Фрыдрых

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1993

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2005 by Васіль Сёмуха, пераклад папраўлены

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: Schillers Werke in fünf Bänden. Fünfter Band. Volksverlag. Weimar, 1955; Друкуецца з выдання: Фрыдрых Шылер. Вершы і балады. Драмы. (Серыя: ССЛ) Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзячы на гэта, яшчэ зусім малады Фрыдрых Шылер сур'ёзна зацікавіўся філасофіяй, эстэтыкай, гісторыяй, пачаў пісаць вершы і паэмы. Займаючыся апошні год у акадэміі, ён стварыў свой першы буйны твор - драму «Разбойнікі» (1781), увесь пафас якой быў накіраваны супраць тыранаў. Кожны новы драматычны твор: «Змова Фіескі ў Генуі» (1782), «Падступства і каханне» (1783) і асабліва «Дон Карлас» (1787) замацоўваюць за Шылерам славу «нямецкага Шэкспіра». У фармаванні творчай асобы Шылера таксама адбываецца пералом - ад юначых ідэалаў «Буры і націску» ён паступова пераходзіць да творчага метаду, які прынята называць веймарскім класіцызмам. У канцы 80-х - першай палове 90-х гадоў 18 стагоддя з'яўляецца шэраг гістарычных і філасофска-эстэтычных прац Фрыдрыха Шылера, адбываецца яго збліжэнне з Гётэ (Шылер ад 1787 года з перапынкамі таксама, як і Гётэ, жыве ў Веймары). У сярэдзіне 90-х гадоў узнікаюць цудоўныя Шылеравы балады - «Рукавічка», «Нырэц» («Кубак»), «Рыцар Тогенбург», «Зарука», «Івікавы жураўлі», «Палікратаў пярсцёнак» і іншыя.

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Шылер Фрыдрых, Мастакі і іншае

Мастакі і іншае

Шылер Фрыдрых

Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзяч... Болей »