be
html

Чалавек на бутлі

Майрынк Густаў

Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгінальнейшая маска на бале пэрсідзкага прынца, бадай, нават найбрыдчэйшая, прынамсі, гэты кажан. Нават Яго Сьветласьці Махамэду Дарашэ-Когу, гаспадару сьвята, яна кінулася ў вочы. (Чалавек на бутлі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выданьня: Gustav Meyrink. Walpurgisnacht. Roman-Zeitung, № 454. Verlag Volk und Welt. Berlin. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org