- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У красавіку 1916 г. пад прозвішчам Міхайлава Міхаіла Аляксандравіча ў Мінск прыехаў Фрунзе. Тут, у Беларусі, ён прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе беларускага народа і салдат Заходняга фронту супраць самадзяржаўя, за ўстанаўленне ўлады рабочых і сялян. У Мінску пры дапамозе сябра па падполлю I. Е. Любімава Фрунзе ўладкаваўся на работу статыстыкам у Камітэт Усерасійскага земскага саюза Заходняга фронту — арганізацыю, якая дапамагала раненым і бежанцам, выконвала заказы ваеннага ведамства. Работа была звышнебяспечная, але адкрывала вялікія магчымасці для падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці — земскі саюз быў звязаны не толькі з войскамі, якія абслугоўваў, але і з грамадзянскім населыііцтвам, меў шмат устаноў у самых аддаленых кутках прыфрантавой паласы. (фрагмент)